Краязнаўчы каляндар

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2018 год

СТУДЗЕНЬ

450 год (1568) таму ў Іўі адбыўся Сінод антытрынітарыяў (адмаўлялі Бога ў трох іпастасях) Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, дзе актыўны ўдзел прымаў вялікі сын Беларусі Сымон Будны. Сінод уганараваў Іўе таму, што яно было буйным цэнтрам пратэстантызму ў Еўропе, у якой у гэты час адбываліся бурлівыя і ахвярныя падзеі.

450 гадоў назад (1568) Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт II Аўгуст выдаў прывілей, згодна якога татары атрымалі поўнае права на шляхецтва і заключаць шлюбы з хрысціянамі. Татары прынялі беларускія і польскія прозвішчы і зрабілі вялікі ўклад у гісторыка-культурнае жыццё Беларусі.

430 гадоў спаўняецца з той пары, калі Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт III Ваза 28 студзеня 1588 года сваім подпісам зацвердзіў Статут ВКЛ, распрацаваны дзяржаўным і навуковым волатам Беларусі Львом Сапегам. Асноўнай крыніцай Статута стаў першы Статут 1529 года, які распрацаваў, у асноўным, уладар некаторых нашых земляў Альбрэхт Гаштольд.

110 гадоў з дня нараджэння Ляхава Фёдара Аляксандравіча (1908, в. Моргавічы Іўеўскага раёна – 1951), савецкага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка антыфашысцкага падполля ў Вялікую Айчынную вайну. У 1948 – 1950 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

ЛЮТЫ

310 гадоў (1708 г.) назад шведскія войскі на чале з каралём Карлам XII спалілі Іўе, Ліпнішкі, Юрацішкі, Трабы.

165 гадоў мінула з дня нараджэння доктара юрыдычных навук, члена Дзяржсавета Расійскай Думы ў 1906 ‒ 1910 гадах, уладара Лаздунскага і Лугамавіцкага маёнткаў, Іпаліта Корвін-Мілеўскага.

85 гадоў спаўняецца з той пары (10.02.1933 г.), як лідскім судом былі прыгавораны да зняволення морынскія падпольшчыкі на чале з Пятром Лайковічам.

75 гадоў таму назад (22.02.1943 г.) гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску Ятаўтавічы і 96 яе жыхароў.

35 гадоў (17.02.1983) спаўняецца з той пары, калі наш зямляк капітан Вячаслаў Пятровіч Макуцэвіч стаў ахвярай вайны ў Афганістане.

100 гадоў прайшло з тае пары, калі ў лютым 1918 года нямецкае войска пакінула пазіцыйную лінію 80-кіламетровага фронта Гаст-Бярэзіна-Нёман шматпакутнай нашай зямлі.

САКАВІК

170 гадоў спаўняецца (1848 г.) з той пары, як Іўем завалодала графіня Замойская, якой належала 18000 дзесяцін зямлі.

80 гадоў (26.03.1938 г.) спаўняецца Яўгену Вікенцьевічу Карпуцю, нашаму земляку з вёскі Лабачы, таленавітаму паэту, кампазітару, мастаку, педагогу і грамадскаму дзеячу.

75 гадоў таму, пад Лідай, у лесе, 10.03.1943 года гітлераўцы расстралялі 9 ксяндзоў, у тым ліку з Юрацішскага, Трабскага і Ліпнішскага касцёлаў.

КРАСАВІК

65 гадоў таму ў вёсцы Бярозаўцы Ліпнішскага сельсавета нарадзіўся Браніслаў Браніслававіч Халява (1953 ̶ 2000 гг.), генерал-маёр спецвойскаў.

60 гадоў адзначае ўраджэнец г.п. Юрацішкі, вядомы расійскі ваенны дыпламат у ЗША і іншых краінах, палкоўнік, Сяргей Мікалаевіч Папок.

75 гадоў з дня нараджэння Жульпо Станіслава Віктаравіча (нар. у 1943 г., в. Дабраўляны Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі.

МАЙ

90 гадоў таму 1 мая 1928 года ў Трабах адбылася маёўка, якую ўзначальваў Аляксандр Рыжы. Віленскі суд прыцягнуў да адказнасці 21 асобу.

50 гадоў мінула з тае пары, калі ў 1968 годзе пачалося будаўніцтва карпусоў Юрацішкаўскага лесапункта Іўеўскага лясгаса.

90 гадоў (24.05.1928 г.) спаўняецца беларускаму пісьменніку Івану Трафімавічу Панчанку. У 1954 ̶ 1956 гадах ён узначальваў калгас “Камсамолец” у вёсцы Каўшары, што цяпер у Эйгердаўскім сельсавеце.

ЧЭРВЕНЬ

130 гадоў прайшло з тае пары, калі ў мястэчку Трабы нарадзіўся Сямён Аляксандравіч Клінцавіч (27.06.1888 ̶ 1937 гг.), вядомы грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі.

115 гадоў спаўняецца з дня нараджэння (1903 – 1978) Пятра Андрэевіча Жылко, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беласточчыне, кавалера залатога ордэна Польшчы “Віртуці-Мілітары”. Пахаваны ў Юрацішках.

80 гадоў мінула, як не стала Веранікі Радкевіч (1870 – 09.06.1938 г.), уласніцы Юрацішскага маёнтка, фундатара Ліпнішскага мястэчка; родам з Вольскіх.

75 гадоў спаўняецца з таго дня, як партызаны спалілі маёнткі ў Такарышках, Ройсцеўшчыне (каля в. Куцькі), а таксама будынкі школ у Мунцавічах (каля Лежневіч), у Эйгердах, Даўгердзішках. Каля в. Даўгердзішкі спалілі комплекс будынкаў лясніцтва Дарожкі.

50 гадоў з дня нараджэння Скарабагатай Ядвігі Эдуардаўны (нар. у 1968 г., в. Вікшняны Іўеўскага раёна), беларускай спартсменкі, заслужанага майстра спорту Беларусі.

ЛІПЕНЬ

115 гадоў спаўняецца з дня нараджэння Анатоля Рыгоравіча Марозава (1903 – 1990), камандзіра партызанскай спецбрыгады “Няўлоўныя”, якая размяшчалася ля вёскі Белы Бераг былога Юрацішскага раёна.

75 гадоў прайшло з тае пары, калі 13 ліпеня 1943 года пачалася трохтыднёвая карная нямецкая аперацыя “Герман” (каля 60 тыс. салдатаў) на чале з генералам Фон Готбергам супраць партызанаў і мірнага насельніцтва Налібоцкай пушчы.

ЖНІВЕНЬ

80 гадоў назад у Трабах нарадзіўся Ян Лявонавіч Бекіш, выпускнік Іўеўскай СШ №1, доктар біялагічных навук, прафесар Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, аб’яўлены Кембрыжскім універсітэтам чалавекам 2000 года.

ВЕРАСЕНЬ

85 гадоў (1933 г.) таму ў вёсцы Жыдзевічы нарадзіўся Губерт Іосіфавіч Варанюк, ганаровы грамадзянін Наваполацка, былы галоўны інжынер полацкага “Нафтабуда”, першы намеснік Дзяржбуда БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій, ордэнаў, медалёў. Памёр 26 жніўня 2006 года, пахаваны ў Мінску.


75 гадоў мінула з тае пары, калі ўпершыню партызаны пачалі рэйкавую вайну на чыгуначным адрэзку Ліда – Маладзечна.

КАСТРЫЧНІК

105 гадоў таму назад выйшаў у свет зборнік вершаў “З роднага загона” і 90 гадоў таму (1923 г.) – паэма “Алёнчына вяселле” Аляксандра Астрамовіча (Зязюлі), паэта, грамадскага дзеяча, былога пробашча Трабскага касцёла.

70 гадоў назад (1948 г.) у вёсцы Сенкеняты Трабскага сельсавета нарадзіўся Вітольд Браніслававіч Завадскі, генерал-маёр, былы ваенны камісар Цвярской губерні Расіі.

70 гадоў спаўняецца былому выпускніку Юрацішкаўскай СШ Валянціну Аляксандравічу Дабаровічу, дацэнту Белгарадскага ўніверсітэта замежных моў, вядомаму спецыялісту і навукоўцу англійскай філалогіі.

ЛІСТАПАД

135 гадоў мінула з таго часу (1883 г.), як у Жамыслаўлі створаны знакаміты парк з адзіным у Беларусі пенсільванскім клёнам і ўстаноўлена скульптура Маці Божай.

130 гадоў (1888 г.) таму назад у вёсцы Ляпешкі нарадзіўся Сафрон Ільіч Гурын, дзеяч Заходняй Беларусі, першы часовы старшыня Юрацішскага райвыканкама (верасень 1939 – студзень 1940 гг.).

65 гадоў таму, 16 лістапада 1959 года ў Іўі нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч Шульгоў, выпускнік Юрацішкаўскай СШ, намеснік дэкана радыётэхнічнага ўніверсітэта, вядомы вынаходнік, рацыяналізатар і аўтар многіх навуковых прац.

45 гадоў мінула з тае пары, як у Юрацішках пабудаваны сучасны чатырохпавярховы цагляна-блочны будынак школы на 960 вучнёўскіх месцаў.

75 гадоў з дня нараджэння Кеўры Міхаіла Канстанцінавіча (нар. у 1943 г., в. Галімшчына Іўеўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне клінічнай фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка санітарнай абароны СССР.

СНЕЖАНЬ

585 гадоў прайшло (1433 г.) з тае пары, як Геранёнамі завалодалі знакамітыя магнаты, палітычныя, вайсковыя і культурныя дзеячы ВКЛ – Гаштольды.

 


Ошибка 404
Страница, к которой вы обратились не существует.
Возможные причины ошибки:
- Вам прислали неправильную ссылку
- Вы набрали адрес с ошибкой
- Страница с этим адресом когда-то была, но сейчас ее уже нет